Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 19 Кастрычнік 2022 10:40

Супрацоўнікі МНС Мінскай вобласці працягваюць прафілактычныя рэйды па прыватным сектары

Сотні абследаваных дамоў і больш за тысячу асабістых парад. Супрацоўнікі МНС Мінскай вобласці працягваюць прафілактычныя рэйды па прыватным сектары. На гэты раз яны ацанілі бяспеку жылля ў Барысаўскім раёне. Спецыялісты праверылі наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальніаў, а таксама правільнае размяшчэнне абагравальнага абсталявання ў кватэрах і дамах. Ратавальнікам дапамагаюць іх будучыя калегі - курсанты профільнага ўніверсітэта. Нагадваць аб бяспецы і кансультаваць гаспадароў супрацоўнікі МНС будуць і далей.

Чытаць 137 разоў