У Дзяржынскім раёне ўшаноўвалі камбайнераў-чатырохтысячнікаў. Сяргей Максімец і Васіль Зур, якія працуюць у гаспадарцы "Крутагор'е-Петкавічы", намалацілі 4 тыс. т збожжа на айчынным камбайне КЗС 2124 КР. Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Ляўковіч павіншаваў камбайнераў-чатырохтысячнікаў і пажадаў не спыняцца на дасягнутым.