Абноўлены стадыён парадуе выхаванцаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, якое базіруецца ў Слуцку. Узвядзенне спартыўнага аб'екта знаходзіцца на фінішнай прамой, адкрыццё плануецца да пачатку навучальнага года. У складзе новага комплексу - футбольнае поле са штучным пакрыццём, пляцоўка для баскетбола, хакея і валейбола. Таксама на тэрыторыі стадыёна ўстаноўлены трэнажоры і ўзведзена вышка для заняткаў пажарна-выратавальным спортам.