Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 15 Ліпень 2022 11:09

Першыя тысячнікі вызначыліся на ўборцы ў Мінскай вобласці

Аграрыі ААТ "Кухчыцы" Клецкага раёна першымі ў Мінскай вобласці намалацілі і перавезлі 1000 т збожжа. Вызначыліся камбайнер Мікалай Сіцько і яго памочнік Юрый Неўмывака. Яны абмалацілі 106,7 га плошчы азімага ячменю, намалот склаў 1000,1 т збожжа. Яшчэ адзін герой уборачнай кампаніі - вадзіцель Віталь Кішко. На аўтамабілі МАЗ-650 ён перавёз 1037 т ячменю новага ўраджаю. 12 ліпеня перадавікоў уборкі павіншаваў старшыня Клецкага райвыканкама Анатоль Ладыга.

Чытаць 237 разоў