Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 25 Май 2022 10:41

Рэспубліканскі старт летняй аздараўленчай кампаніі дадуць 30 мая ў НДЦ «Зубраня»

Рэспубліканскі старт летняй аздараўленчай кампаніі дадуць 30 мая ў "Зубраняці". Аб гэтым паведаміла кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык на прэс-канферэнцыі "Аб завяршэнні навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў. Пытанні арганізацыі дзіцячага адпачынку і аздараўлення ў летні перыяд", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асаблівасцю летняй аздараўленчай кампаніі бягучага года стане паўсюдны старт летняй аздараўленчай кампаніі. Рэспубліканскі старт будзе дадзены 30 мая ў НДЦ "Зубраня". Затым 3-5 чэрвеня аналагічныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Мы вельмі разлічваем, што гэта навацыя дазволіць даць арганізаваны пачатак летняй аздараўленчай кампаніі ва ўсіх рэгіёнах краіны", - сказала Ларыса Емяльянчык.

Летнія аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем пачнуць сваю работу 1 чэрвеня, з кругласутачным знаходжаннем - на працягу першай дэкады чэрвеня. "Цяпер забяспечаны падбор і вучоба кадраў для работы ў лагерах. У цесным узаемадзеянні з МУС, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам абароны, МНС праведзена работа па навучанні начальнікаў загарадных аздараўленчых лагераў і спецыялістаў, якія будуць курыраваць летні адпачынак і аздараўленне. Выхаваўчая работа ў лагерах будзе праводзіцца з улікам знамянальных дат дзяржаўных свят: гэта і 22 чэрвеня - Дзень памяці і смутку, і Дзень Незалежнасці - 3 ліпеня. Значная ўвага будзе ўдзяляцца і нашай сімволіцы. У кожнай змене пройдуць лінейкі "Нашы сімвалы - наш гонар", у час якіх лепшыя выхаванцы змены падымуць сцяг, усе прысутныя выканаюць Дзяржаўны гімн. Гэта неад'емная частка выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі", - адзначыла кансультант упраўлення.

БелТА

Чытаць 174 разоў