7 мая ў 21.23 у гонар Дня дзяржаўнага герба і сцяга на будынку Манаблвыканкама ўключалася падсветка ў колерах дзяржаўнага сцяга. Таксама працаваў праектар. На будынку выканкама адлюстроўвалiся дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь і Мінскай вобласці. Падсветка была ўключана да 23.00, праектар працаваў да 4.00.