Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 01 Красавік 2022 09:58

Губернатар Мінскай вобласці прыняў грамадзян у Жодзіне

Добраўпарадкаванне тэрыторыі і развіццё інфраструктуры, а таксама жыллёва-камунальныя пытанні сёння разглядаў губернатар Мінскай вобласці. Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём жыхароў Жодзіна. Так, закранулі пытанне аб няякасным капітальным рамонце 12-кватэрнага дома. Звярнуліся і жыхары 8-га мікрараёна, дзе зараз пачынаецца будаўніцтва. У тым ліку школы і гандлёвых аб'ектаў. Пры гэтым ёсць рызыка высечкі лесу, там жа пад вокнамі праязджае шмат грузавога транспарту. А мясцовыя жыхаркі звярнуліся з калектыўнымі просьбамі аптымізацыі транспартнага руху - падоўжыць аўтобусны маршрут і зрабіць дадатковыя прыпынкі. Спецыялісты на месцы патлумачылі, што зрабіць гэта нескладана. Ідэю падтрымала кіраўніцтва горада і вобласці.

Усяго ў Жодзіне Аляксандр Турчын разгледзеў каля двух дзясяткаў пытанняў мясцовых жыхароў. Іх вырашэнне ўзята на кантроль.

tvr.by

Чытаць 195 разоў