Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 29 Сакавік 2022 08:54

Ван Сяньцзюй: Кітай зацікаўлены ў далейшым развіцці індустрыяльнага парка «Вялікі камень»

Кітай зацікаўлены ў далейшым развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", заявіў у эфіры тэлеканала СТБ прафесар Народнага ўніверсітэта Кітая, былы саветнік пасольства КНР у Беларусі Ван Сяньцзюй, паведамляе БЕЛТА.

"Кітай супраць санкцый, па-першае. Па-другое, Кітай не баіцца санкцый. Я думаю, што ў гэтай сітуацыі мы будзем прадаўжаць супрацоўніцтва з Беларуссю ў эканоміцы, гандлі, фінансавых і іншых сферах. Мы павінны таксама развіваць будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Гэты парк - сімвал нашага супрацоўніцтва. Мы правялі ўжо значную работу, маем вялікі патэнцыял выканаць усе запланаваныя праекты. Цяпер трэба, каб расійскія фірмы і прадпрыемствы таксама актыўна ўдзельнічалі ў гэтым парку. Можа, не толькі Расія, але і краіны - члены ЕАЭС. Я думаю, што гэта вельмі важна", - сказаў Ван Сяньцзюй.

Прафесар падкрэсліў: супрацоўніцтва Беларусі і КНР з кожным годам умацоўваецца. "Цяпер у Беларусі ёсць шэсць інстытутаў Канфуцыя. І ў Кітаі працуе больш за 10 цэнтраў па вывучэнні Беларусі. Нават ёсць тры ўніверсітэты, дзе ўжо выкладаюць беларускую мову, - адзначыў ён. - Я думаю, што ў гэтай сітуацыі пандэміі мы павінны развіваць кантакты і супрацоўніцтва праз інтэрнэт. Павялічваецца наша ўзаемаразуменне, дружба - гэта вельмі важна".

БелТА

Чытаць 173 разоў