Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 09 Сакавік 2022 09:54

Аўтарская выстава Лідзіі Святкінай размясцілася ў Мінскай абласной бібліятэцы ім. А. С. Пушкіна

Кветкі, якія расквітаюць на дыванах і сурвэтках. З дапамогай іх яшчэ ў 18 стагоддзі дэкарыравалі тканіну для мэблі і абіўкі сценаў. Старажытную тэхніку майстар па пэчварку Лідзія Святкіна выкарыстоўвае ў сучасных вырабах з самай рознай тканіны, нават са старых джынсаў. Аўтарская выстава размясцілася ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна. Любімыя кветкі прысутнічаюць на сумках, падушках, покрывах і тэкстыльных карцінах. У арт-гербарыі Лідзіі Святкінай - вырабы ў тэхніках лапікавага швіва: адлюстраванне, калейдаскоп і сінэль.

Сакрэтамі вырошчвання тэкстыльных кветак аўтар з задавальненнем дзеліцца на сваіх майстар-класах. Выстава ў стылі пэчварк прадоўжыцца да 10 сакавіка.

БелТА

Чытаць 166 разоў