Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Сакавік 2022 14:53

Лепшыя ўстановы і работнікі культуры цэнтральнага рэгіёна адзначаны ўзнагародамі і падзякамі

Па выніках года адзначаныя 80 прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Урачыстая цырымонія прайшла ў Лагойску. Сюды на выніковую калегію з'ехаліся спецыялісты галіны з усіх раёнаў Мінскай вобласці - работнікі ўстаноў культуры і мастацтва, музеяў і бібліятэк, тэатраў. Падарункам для іх стала святочная канцэртная праграма ад сузор'я лепшых творчых калектываў вобласці.

Кожны раён прывёз у Лагойск лепшыя працы рамеснікаў і народных майстроў, каб паказаць адметнасць і самабытнасць свайго краю. А на пляцоўцы перад Лагойскім раённым цэнтрам культуры разгарнуўся масленічны кірмаш з тэатралізавана-музычным спектаклем і шчодрымі пачастункамі.

tvr.by

Чытаць 158 разоў