Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 03 Люты 2022 10:30

Галоўным трэнерам салігорскага ХК «Шахцёр» зацверджаны Яраслаў Чупрыс

Галоўным трэнерам ХК "Шахцёр" зацверджаны Яраслаў Чупрыс, паведамляе прэс-служба салігорскага клуба.

Да гэтага спецыяліст быў выконваючым абавязкі галоўнага трэнера. На пасадзе рулявога "Шахцёра" Яраслаў Чупрыс у пачатку студзеня змяніў Юрыя Файкова.

На гэты момант салігорскі клуб з 63 ачкамі ідзе на чацвёртым месцы экстралігі, уступаючы лідзіруючаму "Юнацтву" 14 балаў.

У якасці іграка Яраслаў Чупрыс быў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі, уладальнікам Кубка Шпенглера і Кантынентальнага кубка. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі форвард удзельнічаў у пяці чэмпіянатах свету. Салігорскаму "Шахцёру" Яраслаў Чупрыс прысвяціў значную частку кар'еры: за "гарнякоў" хакеіст правёў 228 матчаў, у якіх набраў 179 ачкоў.

БелТА

Чытаць 158 разоў