Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 21 Снежань 2021 09:08

Інфраструктура Мінскага раёна папоўніцца спартыўнымі, адукацыйнымі, медыцынскімі і гандлёвымі ўстановамі

Інфраструктура Мінскага раёна ў найбліжэйшы час папоўніцца спартыўнымі, адукацыйнымі, медыцынскімі і гандлёвымі ўстановамі. Так, ужо ў наступным годзе ў аграгарадку Сеніца пачнецца будаўніцтва школы на 720 месцаў. А ў Заслаўі пачнуць узводзіць паліклініку, а пазней і бальніцу. Сферу аховы здароўя ўзмоцняць і новыя паліклінікі ў такіх пасёлках як Азярцо і Бараўляны. Значна пашырацца магчымасці жыхароў Мінскага раёна і для заняткаў спортам.

Таксама ў Бараўлянах у перспектыве ўзвядуць і Цэнтр сацыяльнага забеспячэння насельніцтва. Дапамогу там будуць атрымліваць і адзінокія пажылыя людзі.

tvr.by

Чытаць 172 разоў