Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Снежань 2021 11:38

Аляксей Бага пакідае пасаду галоўнага трэнера салігорскага «Шахцёра»

Галоўны трэнер чэмпіёнаў Беларусі футбалістаў салігорскага "Шахцёра" Аляксей Бага пакідае сваю пасаду, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля заканчэння сёлетняга чэмпіянату краіны кіраўніцтва салігорскага клуба і яго трэнер прынялі сумеснае рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва. Разам з Аляксеем Багам пакідае клуб і яго асістэнт Валерый Тарасенка.

Гэты сезон Аляксей Бага пачаў у казахстанскім "Актабе", а ў верасні замяніў Сяргея Гурэнку ў салігорскім "Шахцёры".

БелТА

Чытаць 211 разоў