Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 01 Снежань 2021 09:26

«Вялікі камень» будзе супрацоўнічаць з СЭЗ Кыргызстана «Нарын»

Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве са свабоднай эканамічнай зонай "Нарын" (Кыргызстан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Дакумент накіраваны на развіццё ўзаемадзеяння ў галіне інавацый, пашырэння міжнароднага і рэгіянальнага гандлю. Акрамя таго, мемарандум прадугледжвае садзейнічанне стартапам і навукова-даследчым праектам, супрацоўніцтва па прыцягненні кампаній, арганізацыі сумесных мерапрыемстваў.

СЭЗ "Нарын" - адна з буйнейшых свабодных эканамічных зон Кыргызстана.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Чытаць 184 разоў