Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 15 Кастрычнік 2021 09:34

Для любімых бабуль у Маладзечанскім палацы культуры арганізавалі мастацкі праект «Баба Зіна»

У Маладзечне галоўныя гераіні вечара - бабулі. Ім падзяка і павага. Мастацкі праект "Баба Зіна" сабраў у Палацы культуры як творчых майстроў, так і ўдзельнікаў розных гурткоў. Маладзечанская выцінанка, жывапіс, графіка, саламяная аплікацыя, мастацкая фотаграфія, інсталяцыі... Баба Зіна - вобраз зборны. У кожнага ёсць любімая бабуля, а ў бабуль - любімыя ўнукі.

Каб зрабіць прыемнае сваім бабулям, дзеці - удзельнікі праекта - самі збіралі для іх кветкавыя кампазіцыі і букеты.

tvr.by

Чытаць 207 разоў