Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 01 Кастрычнік 2021 09:09

Новы рэзідэнт «Вялікага каменя» створыць цэнтр электроннай камерцыі

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" сёння зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Тэхналагічная кампанія Лянгджу Шэньчжэнь (МСК)", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу парка.

Заснавальнік - Тэхналагічная кампанія Лянгджу Шэньчжэнь (КНР) - мае шматгадовы вопыт работы ў трансгранічнай электроннай камерцыі і супрацоўніцтва з буйнейшымі анлайн-пляцоўкамі.

Праект прадугледжвае стварэнне высокатэхналагічнай інтэграванай платформы электроннай камерцыі для імпарту і экспарту тавараў, а таксама рознічнага гандлю і дыстрыбуцыі.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зонаса спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Чытаць 183 разоў