Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 29 Верасень 2021 09:24

Дыпламаты 32 краін ацанілі патэнцыял АПК Мінскай вобласці

Убачыць вытворчасць, пакаштаваць прадукцыю і абмяняцца карыснымі кантактамі для далейшых бізнес-праектаў. Дыпламаты 32 краін, якія працуюць у Беларусі, знаёмяцца з эканамічным, турыстычным і культурным патэнцыялам Мінскай вобласці. Візіт на прадпрыемствы ў Слуцк прымеркавалі да Дня гандлёвага саветніка, які праводзіць Беларуская гандлёва-прамысловая палата ў рэгіёнах. На Слуцкім сыраробным камбінаце замежныя госці змаглі прадэгусціраваць мяса-малочныя і іншыя прадукты мясцовых прадпрыемстваў. На агульнай сустрэчы таксама абмяркоўвалі і пытанні перспектыў супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўцы і машынабудаванні.

Чытаць 215 разоў