Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Верасень 2021 10:20

Галіновы прафсаюз Мінскай вобласці з пачатку пандэміі накіраваў на падтрымку медыкаў больш як Br1,1 млн

Галіновы прафсаюз Мінскай вобласці з пачатку пандэміі COVID-19 сумесна з першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі накіраваў каля Br1 млн 166 тыс. на матэрыяльную дапамогу працаўнікам устаноў сістэмы аховы здароўя, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя.

Пры гэтым амаль Br1 млн 54 тыс. з агульнай сумы пералічаны работнікам аховы здароўя Мінскай вобласці, якія перанеслі COVID-19. Яшчэ каля Br112 тыс. былі выдаткаваны на закупку сродкаў індывідуальнай абароны і рознага абсталявання для пакояў прыёму ежы для медработнікаў ва ўстановах аховы здароўя Прысталічча.

У прыватнасці, з прафсаюзнага бюджэту Барысаўскай ЦРБ з пачатку пандэміі 406 работнікам, якія перанеслі COVID-19, накіравана каля Br37 тыс. 95 работнікам бальніцы - членам прафсаюза за гэты перыяд аказана матдапамога амаль на Br54 тыс. за кошт сродкаў Рэспубліканскага камітэта БПРЗ. Такія лічбы прывяла старшыня прафкама аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі Барысаўскай ЦРБ Вольга Канашэвiч у час праведзенай на прадпрыемстве прафсаюзнай справаздачнай канферэнцыі.

БелТА

Чытаць 179 разоў