Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Верасень 2021 09:20

У Крупках пачаў дзейнічаць цэх па выпуску еўрападдонаў

Новыя вытворчасці ў сферы дрэваапрацоўкі Мінскай вобласці выступаюць драйверамі развіцця эканомікі цэлых раёнаў. А іх прадукцыя запатрабаваная як унутры краіны, так і для экспарту. Пра гэта заявілі ў Крупках, дзе пачаў працаваць цэх па выпуску еўрападдонаў. Першае ў сваім родзе прадпрыемства ў цэнтральным рэгіёне наведаў губернатар Аляксандр Турчын. За месяц тут змогуць выпускаць больш як 30 тысяч паддонаў для грузаперавозак будаўнічых і гандлёвых арганізацый. Для іх вытворчасці выкарыстоўваюць не самыя запатрабаваныя лісцевыя пароды драўніны. Цэх - гэта і 40 новых рабочых месцаў для горада Крупкі.

Чытаць 241 разоў