Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 10 Жнівень 2021 08:49

Працягваецца ўступная кампанія ў Маладзечанскай гімназіі-каледжы мастацтваў

Уступная кампанія працягваецца ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах Мінскай вобласці. Так, у Маладзечанскай гімназіі-каледжы мастацтваў плануюць прыняць амаль тры дзясяткі абітурыентаў. Тут рыхтуюць будучых мастакоў, акцёраў і танцораў. Абітурыенты прыязджаюць з розных куткоў Беларусі. Конкурс на месца традыцыйна высокі.

Пра тое, каму пашчасціць атрымаць запаветны студэнцкі білет, таленавітая моладзь даведаецца напачатку наступнага тыдня. Заняткі ва аўдыторыях, мадэрнізаваных да новага навучальнага года, пачнуцца з 1 верасня.

tvr.by

Чытаць 219 разоў