Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 05 Май 2021 11:54

Лепшыя ўстановы прафесійнай адукацыі ў будаўнічай галіне

Адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага рэспубліканскага конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь».

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Саюз Будаўнікоў, Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Конкурс праводзіцца ў мэтах вызначэння найбольш эфектыўна працуючых будаўнічых арганізацый і прадпрыемстваў прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, праектных і вышукальных, навукова-даследчых і навукова-вытворчых арганізацый, устаноў адукацыі, якія рыхтуюць рабочых і спецыялістаў будаўнічага профілю.

У гэтым годзе ў рэспубліканскім конкурсе прымалі ўдзел шэсць устаноў прафесійнай адукацыі Мінскай вобласці.

Лаўрэаты конкурсу ў намінацыі «Арганізацыя года»:

- Барысаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй;

- Чэрвеньскі прафесійны будаўнічы ліцэй;

- Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй;

- Маладзечанскі дзяржаўны каледж.

Ганаровы дыплом у намінацыі «Кіраўнік года" атрымаў дырэктар Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Шыловіч Сяргей Мікалаевіч.

Ганаровым дыпломам у намінацыі «Арганізацыя года» ўзнагароджана дырэктар Салігорскага дзяржаўнага каледжа Хамiчэвiч Алена Мікалаеўна.

Дыпломы лаўрэатаў конкурсу ўручылі першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Касцюкоў Ігар Анатольевіч і старшыня Саюза Будаўнікоў Шарамет Мікалай Трафімавіч.

Дадзеная перамога - наглядны паказчык эфектыўнай дзейнасці ўстаноў адукацыі па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых кадраў для будаўнічай галіны, вынік прафесіяналізму педагагічнага калектыву.

Ад усёй душы віншуем калектывы устаноў прафесійнай адукацыі з перамогай!

Мінскі абласны выканаўчы камітэт

Чытаць 254 разоў