Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Люты 2021 09:11

Паслугамі сацработнікаў у Крупскім раёне карыстаюцца 874 пенсіянеры

Паслугамі сацыяльных работнікаў у Крупскім раёне карыстаюцца 874 адзінокія або адзінока пражываючыя пенсіянеры. Пераважная большасць пражывае ў сельскай мясцовасці. Догляд пажылых людзей ажыццяўляюць крыху больш за сотню спецыялістаў мясцовага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У зімовы перыяд акрамя прывычных паслуг, такіх, як дапамога з прыбіраннем і гатаваннем, праверка стану здароўя і выдача лякарстваў, спецыяліст дапамагае расчышчаць двары ад снегу і наледзі, падпаліць печ.

БелТА

Чытаць 233 разоў