Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Люты 2021 09:08

Барысаў атрымаў статус культурнай сталіцы Беларусі

Барысаў атрымаў статус культурнай сталіцы краіны. Цырымонію пачалі з гашэння дзяржаўнага знака паштовай аплаты "Барысаў - культурная сталіца", пасля чаго ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Грамада ўручыў старшыні райвыканкама Генадзю Дзенгалёву пасведчанне аб прысваенні Барысаву статусу "Культурная сталіца Беларусі - 2021". Мерапрыемства прадоўжылася святочнай праграмай.

Чытаць 248 разоў