Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Снежань 2020 10:28

Рэдакцыя газеты «Слава Працы» прызнана пераможцам Рэспубліканскага конкурсу

Рэдакцыя газеты «Слава працы» прызнана пераможцай Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Творчы калектыў адзначаны дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з уручэннем спецыяльнага прыза.

На конкурс былі прадстаўлены цікавыя праекты, у ліку якіх – «Свет лампады», «Мова матчына – наша спадчына», «Артпраспект», а таксама разнастайныя публікацыі пра міжкультурнае ўзаемадзеянне.

Чытаць 299 разоў