Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Кастрычнік 2020 09:52

У Смалявіцкім раёне арганізуюць электронны кірмаш вакансій

22 кастрычніка для жыхароў Мінскай вобласці правядуць электронны кірмаш вакансій.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы занятасці, 22 кастрычніка для грамадзян, якія шукаюць працу, будзе праведзены электронны кірмаш вакансій у Смалявіцкім раёне. З 10.00 да 12.00 арганізуюць анлайн кансультаванне з удзелам асобных арганізацый.

Мерапрыемствы па пошуку працы будуць арганізаваны на адзіным рэсурсе www.e-vacancy.by, дзе любы жадаючы зможа задаць наймальнікам пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме анлайн.

Чытаць 228 разоў