Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Кастрычнік 2020 08:41

Аўтамадэлісты вобласці сталі прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў па аўтамадэльным спорце

З 23 па 25 верасня ў г. Бабруйску праходзілі рэспубліканскія спаборніцтвы па аўтамадэльным спорце (радыёкіраваныя мадэлі) у рамках XVIII рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў па тэхнічных відах спорту "ТэхнаСпорт".

Мінскую вобласць прадстаўлялі навучэнцы ДУДА "Цэнтр тэхнічнай і прыкладной творчасці навучэнскай моладзі Слуцкага раёна" пад кіраўніцтвам трэнера, педагога дадатковай адукацыі Казлова Андрэя Аляксандравіча.

Па выніках гонак каманда Мінскай вобласці заняла 3 месца. У асабістым заліку спартсмены заваявалі 3 узнагароды:

  • Шчатко Эдуард - 2 месца ў класе мадэляў "Трагги-ДВС";
  • Пупкевіч Уладзіслаў - 2 месца ў класе мадэляў "РЦБ";
  • Шадрын Павел - 3 месца ў класе мадэляў "TRUCK".
Чытаць 227 разоў