Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Жнівень 2020 10:14

Школы Мінскай вобласці рыхтуюцца да пачатку навучальнага года

Літаральна некалькі дзён засталося да пачатку новага навучальнага года, паведамляе Беларусь 1.

У Мінскай вобласці адрамантавалі і аднавілі 400 школ і дзіцячых садоў. Сёлета дзверы для навучэнцаў і выхаванцаў адкрыюць і 12 новых устаноў дашкольнай і сярэдняй адукацыі.

Так, навасельцамі стануць больш за тысячу дзяцей у вёсцы Копішча Мінскага раёна. Абнаўленне да пачатку восені - традыцыя з карысным эфектам. Бо вучыцца ў свежых інтэр'ерах і з новым абсталяваннем удвая прыемна.

Чытаць 277 разоў