Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 28 Ліпень 2020 09:58

У Дзіцячай вёсцы «Вытокі» рыхтуюць да адкрыцця аддзяленне постінтэрнатнай адаптацыі

У Дзіцячай вёсцы "Вытокі", якая размешчана ў Мінскім раёне, рыхтуюць да адкрыцця аддзяленне постінтэрнатнай адаптацыі, паведамляе МЛЫН.ВY са спасылкай на дырэктара Ілля Жыліча.

У аддзяленні змогуць пражываць выхаванцы Дзіцячай вёскі ва ўзросце ад 15 да 23 гадоў. Гэта дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

- Па правілах, нашы выхаванцы па дасягненні 18 гадоў павінны пакінуць Дзіцячую вёску і перайсці на дзяржаўнае забеспячэнне ў тую ўстанову, дзе яны навучаюцца, - адзначыў Ілля Жыліч. - На дадзены момант мы рэалізуем гуманітарны праект па стварэнні аддзялення постінтэрнатнай адаптацыі, які дазволіць нашым выпускнікам, якія скончылі 9-ы і 11-ы класы, працягнуць навучанне ва ўстановах адукацыі Мінска і Мінскай вобласці, але пры гэтым пражываць у нас.

Па словах дырэктара, рэалізацыя праекта абыйдзецца ў 25 тысяч даляраў. Для будучых жыхароў зараз рыхтуюць да пражывання адзін з дамоў сямейнага тыпу. У ім будуць створаны ўсе ўмовы для камфортнага знаходжання маладых людзей - усе памяшканні абсталююць неабходнай мэбляй і тэхнікай.

- Гатоўнасць праекта на дадзены момант складае каля 70%. Плануецца, што аддзяленне адкрыецца 1 верасня, - кажа Ілля Жыліч. - Праект дазволіць дзецям ад 15 да 23 гадоў цалкам сацыялізавацца і паспяхова інтэгравацца ў грамадства. Пражываць у аддзяленні будуць 9 выхаванцаў.

Чытаць 319 разоў