Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 21 Ліпень 2020 08:43

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці правядзе «гарачую лінію»

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці правядзе "гарачую лінію". Яна прадоўжыцца з 20 па 24 ліпеня з 9 да 18 гадзін.

Мерапрыемства накіравана на выяўленне фактаў неабгрунтаванага звальнення работнікаў. Усе жадаючыя могуць звярнуцца ў ведамства і паведаміць аб супрацьпраўных дзеяннях з боку наймальнікаў па тэлефонах 8-017-284-03-42 і 8-017-284-09-06. Усе скаргі будуць грунтоўна вывучаныя з прыняццем мер па абароне грамадзян.

Чытаць 295 разоў