Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 08 Ліпень 2020 21:41

Нарыхтоўка кармоў перасягнула экватар

У сельскагаспадарчых прадпрыемствах Міншчыны актыўнымі тэмпамі вядзецца нарыхтоўка траў другога ўкосу.

Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама, травы ўжо прыбраныя на больш чым 60% плошчаў. На сёння нарыхтавана 2 мільёны 420 тысяч тон сенажу, што на 350 тысяч больш, чым летась. У лідэрах – Мінскі, Уздзенскі, Капыльскі і Нясвіжскі раёны. У іх засеках - ужо каля 80% сенажу ад запланаваных аб'ёмаў.

Прыступілі і да ўборкі азімых збожжавых. У прыватнасці, азімага ячменю. Яго ўжо сабрана больш за 9 тыс. тон, сярэдняя ўраджайнасць складае 56 цэнтнераў з гектара.

Чытаць 310 разоў