Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 11 Чэрвень 2020 09:50

У Мінскай вобласці знята забарона на наведванне лясоў

На сённяшні дзень забарона на наведванне лясоў знята ва ўсіх раёнах Беларусі. Дадзеную інфармацыю можна ўбачыць на інтэрактыўнай карце забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі.

Па дадзеных на раніцу 8 чэрвеня, на тэрыторыі Мінскай вобласці таксама знята забарона на наведванне лясоў.

У апошні час прайшлі дажджы, пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася. Таму былі зняты абмежаванні.

Нагадаем, рашэнні па ўвядзенні і зняццю забароны прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. А абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі.

Чытаць 1185 разоў