Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 08 Чэрвень 2020 08:39

Загарадныя лагеры вобласці рыхтуюцца да прыёму дзяцей

Загарадныя дзіцячыя лагеры Мінскай вобласці рыхтуюцца прымаць першых гасцей. У спальных карпусах завяршаюцца рамонтныя работы, праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторый, паведамляе Беларусь 1.

Напрыклад, у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Надзея" у Вілейскім раёне цалкам абновяць спартыўную пляцоўку. А на суседняй базе адпачынку "Вілія", якая знаходзіцца ўсяго ў 120 м. ад цэнтра, хутка пачне працаваць вялікі вяровачны гарадок.

Варта таксама адзначыць, упор пры падрыхтоўцы робіцца на бяспечны адпачынак.

Чытаць 314 разоў