Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 05 Чэрвень 2020 08:54

VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца правесці ў верасні

VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца правесці ў верасні ў Мінску і Мінскай вобласці. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне беларускай часткі аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Форуму. Удзельнікі абмеркавалі бягучыя арганізацыйныя пытанні. Сумеснае пасяджэнне беларускай і расійскай часткі аргкамітэта запланавана на 16 чэрвеня ў фармаце відэаканферэнцыі. "Сам Форум плануецца ў верасні. Дату вызначаць крыху пазней", - праінфармаваў Анатоль Ісачанка.

"Форум зарэкамендаваў сябе добрай дыскусійнай пляцоўкай, дзе сустракаюцца парламентарыі, губернатары, прадстаўнікі бізнесу. Па традыцыі на яго палях праводзяцца пасяджэнні секцый на розную тэматыку: сельская гаспадарка, будаўніцтва, прамысловасць. Асаблівасць VII Форуму ў тым, што яго тэма - наша агульная Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне", - сказаў віцэ-спікер.

Акрамя таго, праграмай прадугледжана правядзенне маладзёжнага форуму, Савета дзелавога супрацоўніцтва, плануецца падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі, заключэнне камерцыйных кантрактаў. Чакаецца, што ўдзельнікамі форуму стануць каля 500 чалавек.

Чытаць 1304 разоў