Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Чэрвень 2020 08:50

Дабрачынная акцыя «Збярэм падарункі разам» прайшла на Міншчыне

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, на тэрыторыі Мінскай вобласці прайшла дабрачынная акцыя "Збярэм падарункі разам", паведамляе Беларусь 1.

У ёй прынялі ўдзел больш за 50 пярвічных арганізацый Саюза юрыстаў.

Напрыклад, у сталічны дзіцячы дом №3 перадалі ровары, самакаты, ролікавыя канькі і развіваючыя гульні, а таксама адзенне, абутак, бытавую тэхніку і пральныя парашкі. Дарэчы, тут пражывае 53 дзіцяці ва ўзросце ад года да 13 гадоў.

Акрамя таго, частку падарункаў Саюз юрыстаў перадаў у сацыяльна-педагагічныя цэнтры Клецкага, Барысаўскага і Нясвіжскага раёнаў.

Чытаць 346 разоў