Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 27 Май 2020 09:19

У Смалявічах добраўпарадкоўваюць яшчэ адно месца для адпачынку гараджан

Зараз у Смалявічах вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля вадаёма на вул.Зарэчнай. Усе працы выконвае Смалявіцкая ЖКГ, паведамляе МЛЫН.ВУ.

На тэрыторыі ўжо расчысцілі месца, прыбралі смецце, зараз спецыялісты ЖКГ выпілоўваюць хмызнякі. Таксама экскаватарамі прачышчаюць берага возера. Да канца года тут пракладуць пешаходныя дарожкі, усталююць лаўкі. Цікавы факт - у час работ была знойдзена крынічка. Так, было вырашана зрабіць тут купель, але не раней наступнага года.

Акрамя таго, работнікі Смалявіцкага ЖКГ прыступілі і да падрыхтоўкі гарадскога пляжу да купальнага сезона: адсыпалі пясок, затым усталююць лаўкі, парасоны, душавыя і кабінкі для пераапранання, гульнявыя пляцоўкі для дзяцей. З'явяцца на тэрыторыі пляжу і малыя архітэктурныя формы.

Чытаць 351 разоў