Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 20 Май 2020 15:59

У Бараўлянскім сельсавеце абнаўляюць дарогі

У апошнія гады ў некалькіх населеных пунктах Бараўлянскага сельсавета рэалізуецца праект прыватна-дзяржаўнага партнёрства ў будаўніцтве дарог, паведамляе МЛЫН.ВУ.

- Схему, калі падрыхтоўку пад асфальтаванне бяруць на сябе мясцовыя жыхары, мы ўжо адпрацавалі ў вёсцы Ляскоўка. Такім чынам мінулым летам было добраўпарадкавана некалькі вуліц. Вядома, на нашых партнёраў, якімі сталі грамадзяне, лягла немалая фінансавая нагрузка. Асфальтаванне аплацілі з раённага бюджэту. Але сумеснымі намаганнямі мы пабудавалі ўдвая больш, чым гэта ўдалося б зрабіць за выдзеленыя бюджэтныя сродкі. Так што ўсім добра і, вядома, не так накладна, - паведаміў галоўны інжынер "Мінрайгаррамаўтадар" Дзмітрый Цішкевіч.

Акрамя таго, у бягучым годзе падобны праект будзе рэалізаваны ў в. Драздова.

- Жыхары вуліцы Малінавай ужо выканалі першы этап будаўніцтва - падрыхтавалі дарожнае палатно пад кладку асфальту. Нам неабходна толькі трохі паправіць выкананую падсыпку і пакласці асфальт. Сродкі на гэтыя працы вылучаны. Так што ў маі-чэрвені вуліца прыкметна зменіцца, - дапоўніў Дзмітрый Цішкевіч.

Таксама ў спісе вул.40 гадоў Перамогі і пешаходная дарожка ў в.Каралёў Стан.

Чытаць 1196 разоў