Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 08 Май 2020 08:25

У Дзяржынску высадзяць больш за тысячу новых дрэў

Сёлета ў Дзяржынску высадзяць больш за тысячу новых дрэў: лісцяныя і іглічныя пароды, а таксама хмызнякі, паведамляе МЛЫН.ВУ.

Як распавяла начальнік участка добраўпарадкавання Дзяржынскага ЖКГ Валянціна Контус, ужо высадзілі каля 500 раслін. У цэнтральным парку горада з'явіліся ліпы, туі шарападобныя, на вул. Першамайскай - ялінкі, на вул. Фурманава - рабіна і клён. Таксама Дзяржынск упрыгожаць новымі кветкавымі кампазіцыямі і больш за 7 тыс. аднагадовых раслін.

Дарэчы, у азеляненні горада прымаюць удзел і мясцовыя жыхары. Яны ўпрыгожваюць свае падворкі кветкамі, хмызнякамі, ствараюць клумбы.

Чытаць 1283 разоў