Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 29 Красавік 2020 09:10

На тэрыторыі вобласці створана 5538 га лясных культур

Лесагаспадарчыя ўстановы краіны датэрмінова выканалі гадавы план пасеву і пасадкі лесу. З пачатку года было створана 33492 га лясных культур замест запланаваных 32335 га, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.

У Мінскай вобласці - 5 538 га. На першым месцы Гомельская - 12 734 га. У Брэсцкай вобласці з'явілася 4 534 га новага лесу, у Віцебскай - 3 006 га, Гродзенскай - 3 428 га і ў Магілёўскай - 4 252 га.

Як і ў 2019 годзе пры правядзенні лесааднаўленчых работ акцэнт быў зроблены на участках усохлых іглічных насаджэнняў. Новы лес тут з'явіўся на агульнай плошчы звыш 20 тыс. га.

Дарэчы, сёлета вясновы лесакультурны сезон пачаўся рана. З-за анамальна цёплай зімы асобныя лясгасы прыступілі да пасеваў і пасадак лесу ў канцы лютага. У выпадку спрыяльных умоў надвор'я лесаводы плануюць прадоўжыць стварэнне новых лясоў яшчэ і ў восень.

Чытаць 388 разоў