Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Красавік 2020 08:21

На Міншчыне стартавала рэспубліканская акцыя «Пасланне ветэрану»

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага каардынацыйнага савета моладзевых парламентаў. Яно праходзіла ў рэжыме анлайн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на цэнтр.

Падчас яго правядзення быў дадзены старт рэспубліканскай акцыі "Пасланне ветэрану", прымеркаванай да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Удзельнікі выступілі з ініцыятывай павіншаваць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з усіх куткоў Беларусі, у тым ліку і Мінскай вобласці, адправіўшы ім паштоўкі, распрацаваныя на аснове малюнкаў пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу "Салют Перамогі!".

Акрамя гэтага, былі намечаны планы дзейнасці савета па кожным кірунку: міжнароднае супрацоўніцтва, інфармацыйнае прасоўванне, сацыяльныя ініцыятывы і развіццё школьнага самакіравання. У ліку задач - фарміраванне сацыяльнай і грамадзянскай актыўнасці дзяцей і моладзі, падрыхтоўка іх да ўдзелу ў жыцці дзяржавы і грамадства, усведамленне сваёй ролі ў ім.

Чытаць 420 разоў