Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 14 Красавік 2020 10:00

На Міншчыне раннімі яравымі культурамі засеяна 85%

У параўнанні з мінулым годам сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, а іх засеяна ўжо 85%, на Міншчыне ідзе больш хуткімі тэмпамі з-за цёплай вясны, паведамляе Беларусь 1.

Таксама засеяна 65% шматгадовых траў. Паралельна ў гаспадарках ідзе падкормка азімых.

Напрыклад, у Чэрвеньскім раёне працягваецца сяўба збожжавых яравых культур, а на палях эксперыментальнай базы "Натальеўск" завяршаецца: засеялі пшаніцу, авёс, ячмень і зернебабовыя культуры. Аднак наперадзе будзе пасадка кукурузы, бульбы і аднагадовых траў.

Адзначым таксама, што ва ўсіх гаспадарках Мінскай вобласці сяўба ідзе высокімі тэмпамі. Паўднёвыя раёны завяршаюць працу са збожжавымі, поўнач вобласці яшчэ ў працэсе. Як толькі дазволіць надвор'е, прыступяць да пасадкі бульбы.

Чытаць 433 разоў