Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 11 Сакавік 2020 09:48

10 аб'ектаў аховы здароўя адкрыліся ў 2019 годзе ў Мінскай вобласці

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама, у 2019 годзе ў Мінскай вобласці адкрыліся 10 аб'ектаў аховы здароўя.

Дабудавалі тэрапеўтычны корпус Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы, два інтэрната для медработнікаў у п.Лясны Мінскага раёна. Пасля рэканструкцыі адкрыліся хірургічны корпус Стаўбцоўскай ЦРБ, інтэрнат для медыкаў, амбулаторыя ў Астрашыцкім Гарадку і памяшканне пад камп'ютарны тамограф у Вілейскай ЦРБ. Былі мадэрнізаваны памяшканні пад устаноўку МРТ у Маладзечанскай ЦРБ, кабінеты пад рэнтгенадыягнастычны апарат - у Мінскім абласным супрацьтуберкулёзным дыспансеры і Жодзінскай ЦГБ.

Летась ва ўстановах аховы здароўя замянілі 49 ліфтаў на суму 4,6 млн рублёў. На інфарматызацыю выдаткавана 1,25 млн. рублёў, на пажарную бяспеку - 2,48 млн.рублёў.

Акрамя таго, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, на будаўніцтва і рэканструкцыю ўстаноў аховы здароўя, з абласнога бюджэту было накіравана 53,3 млн.рублёў. З іх на перааснашчэнне медыцынскім абсталяваннем - 11,8 млн. рублёў.

Дарэчы, у Мінскай вобласці працуюць 22 цэнтральныя раённыя бальніцы, Жодзінская гарадская бальніца, 8 абласных устаноў аховы здароўя, 39 участковых бальніц, 150 урачэбных амбулаторый, 373 фельчарска-акушэрскіх пункты, 18 бальніц сястрынскага догляду, 622 амбулаторна-паліклінічных установы і 3 станцыі пералівання крыві. Служба хуткай медыцынскай дапамогі прадстаўлена 24 станцыямі хуткай меддапамогі.

Чытаць 1414 разоў