Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 06 Сакавік 2020 09:42

У Мінскім раёне з'явяцца новыя ўстановы адукацыі

Новую школу на 1020 месцаў ужо пабудавалі ў п. Копішча. Тут заняткі пачнуцца 1 верасня. Тут жа плануецца і будаўніцтва дзіцячага садка на 150 месцаў.

Таксама новую школу на 780 месцаў пачалі будаваць у Калодзішчах, сёлета тут здадуць у эксплуатацыю і два новыя дзіцячыя садкі. Яшчэ адна ўстанова адукацыі для дашкольнікаў з'явіцца ў Ратамцы.

Акрамя гэтага, сёлета ў Бараўлянах пачнуць будаваць вялікую паліклініку.

Чытаць 1417 разоў