Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 04 Сакавік 2020 09:50

У Мінскай вобласці плануецца будаўніцтва асятровай гаспадаркі

Вытворчасць каштоўных відаў рыб да 2025 года плануецца павялічыць да 4,5 тыс. тон штогод.

Спецыялісты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўжо распрацавалі комплекс мер па развіцці рыбаводства да 2025 года.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі Мінсельгасхарча Вольгі Барэйша, упор будзе зроблены на вырошчванне каштоўных відаў рыб: у першую чаргу гэта фарэль і асетр, у меншай ступені сямейства сомавых.

Адзначым, план прадугледжвае будаўніцтва невялікай асятровай гаспадаркі ў Мінскай вобласці. І будаўніцтва трох комплексаў па вырошчванні фарэлі ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці. Іх увядуць у строй да 2025 года. Пры гэтым магутнасць кожнага будзе складаць каля тысячы тон рыбы.

Чытаць 1394 разоў