Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 03 Сакавік 2020 10:04

На Міншчыне працягваюць уладкоўваць безбар'ернае асяроддзе

У Дзяржынску прайшла калегія камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама, якая падвяла вынікі дзейнасці сістэмы за 2019 год і вызначыла задачы на наступны перыяд.

Так, паводле інфармацыі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Тамары Красоўскай, у вобласці былі адаптаваны 354 аб'екты інфраструктуры ў сферы сацыяльнай абароны, аховы здароўя, культуры, фізкультуры і спорту, адукацыі, гандлю і жыллёвага фонду.

На гэта па падпраграме "Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб" з розных крыніц было накіравана больш за 1 млн.рублёў.

Аднак многія прыярытэтныя аб'екты ўладкаваны без уліку комплекснага падыходу да ўсяго маршрута перамяшчэння людзей з інваліднасцю. Пытанне ўзята на кантроль.

Дарэчы, усяго ў Мінскай вобласці пражываюць больш за 92 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Узровень забяспечанасці іх сацыяльнымі паслугамі на 10 тысяч грамадзян вырас у параўнанні з 2018 годам на 5,8%.

Чытаць 1621 разоў