"Дарогу да Слуцка мы зрабілі. Шырокапалосным будзе і ўчастак трасы да Салігорска. Мы прынялі рашэнне пачаць яго рэканструкцыю ў першым паўгоддзі. Думаю, гэта добрая навіна для жыхароў раёна", - сказаў Аляксандр Турчын.
Дарога мае стратэгічнае значэнне: недалёка ў Любанскім раёне прадаўжаецца будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната.
Рэканструкцыя ўчастка трасы Р 23 Мінск - Мікашэвічы да параметраў дарог першай катэгорыі пачалася ў 2012 годзе. Участак пашырылі да чатырох палос, палепшылі і зрабілі больш бяспечным. Траса атрымала статус першай катэгорыі. У 2017 годзе рэканструкцыя Р23 прадоўжылася на слуцкай кальцавой.