Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 07 Люты 2020 11:03

У Мінскай вобласці аб'яўлены месячнік пажарнай бяспекі

З 31 студзеня ў Мінскай вобласці аб'яўлены месячнік пажарнай бяспекі.

Паводле інфармацыі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, мэта правядзення дадзенага месячніка - папярэджанне пажараў і гібелі на іх людзей.

Падчас мерапрыемства ратавальнікі нададуць асаблівую ўвагу адзінокім, пажылым людзям, шматдзетным сем'ям і сем'ям, дзе непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Дарэчы, ратавальнікі Міншчыны будуць арганізоўваць як асабістыя візіты да жыхароў вобласці, так і сустрэчы па месцы працы, а таксама бацькоўскія сходы. У мерапрыемствах прымуць удзел і прадстаўнікі органаў улады, аховы здароўя, сацыяльныя службы, грамадскія арганізацыі, МУС.

У месцах масавага знаходжання людзей ратавальнікі размесцяць агітацыйныя плакаты і лістоўкі. Такая ж інфармацыя з'явіцца на многіх таварах.

Чытаць 1344 разоў