Таму ў пасёлку плануюць пабудаваць новы пуцеправод. Будаўніцтва транспартнай развязкі пачнецца ў канцы лютага і зойме каля года. Падчас будаўнічых работ перакрываць рух не будуць. А пракладуць аб'язную дарогу для машын. Адзначым, паток на гэтым участку складае каля 7 тысяч аўто за суткі.
Дарэчы, на дадзеным этапе складанасці ствараюць як падземныя камунікацыі, так і сам чыгуначны пераезд. Калі пачнецца ўзвядзенне апорных канструкцый, трэба будзе ўлічваць "вокны" у раскладзе цягнікоў.