Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Студзень 2020 08:54

Беларусь і ЗША прадаўжаюць дыялог па праблемах рэгіянальнай бяспекі

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў па ініцыятыве амерыканскага боку прыняў 29 студзеня часовага паверанага ў справах ЗША ў Мінску Джэніфер Мур і ваенных аташэ ЗША, Германіі і Польшчы, якія суправаджалі яе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння, а таксама закрануты праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў кантэксце планаў правядзення маштабных ваенных вучэнняў "Абаронца Еўропы - 2020" з удзелам падраздзяленняў узброеных сіл ЗША і шэрага еўрапейскіх краін - членаў НАТА.

Замежныя партнёры падрабязна расказалі аб падрыхтоўцы да перакідкі і разварочвання прыцягнутых воінскіх падраздзяленняў у рамках будучых манеўраў.

З боку Джэніфер Мур і ваенных аташэ краін НАТА пацверджана гатоўнасць прадэманстраваць максімальную транспарэнтнасць вучэнняў "Абаронца Еўропы - 2020" у духу дзеючых міжнародных пагадненняў і абавязацельстваў па мерах даверу і бяспекі.

Чытаць 1441 разоў