Як паведаміў 21 студзеня на прэс-канферэнцыі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, новыя аб'екты з'явяцца ў Барысаве, Маладзечне, Бабруйску, Оршы і Баранавічах.
Нагадаем, усяго ў Беларусі дзейнічае 16 тэхнапаркаў і 9 цэнтраў трансферу тэхналогій. Такія ўстановы ёсць ва ўсіх абласных цэнтрах, у тым ліку ў Пінску, Наваполацку, Горках і іншых рэгіёнах.
Дарэчы, на сённяшні дзень у Мінскай вобласці функцыянуе адзіны тэхнапарк, які размешчаны ў Смалявіцкім раёне. У яго складзе зарэгістравана некалькі рэзідэнтаў, якія вырабляюць абсталяванне для тралейбусаў, дызель-генератары і інш.А да 2021 года ў парку плануюць стварыць 100 дадатковых працоўных месцаў.