Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Студзень 2020 08:56

Медабсталяванне на 20 млн. рублёў будзе набыта для Мінскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб фінансаванні набыцця медыцынскага абсталявання.

Згодна з дакументам, прадугледжана накіраваць рэшткі сродкаў інавацыйнага фонду Мінскага аблвыканкама, якія ўтварыліся на 1 студзеня 2020 года ў суме 20 млн. рублёў, на набыццё высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання для дааснашчэння і перааснашчэння дзяржаўных устаноў аховы здароўя Мінскай вобласці.

Чытаць 1402 разоў